Дзень адчыненых дзвярэй у абласной навуковай бібліятэцы

Паважаныя гарадзенцы і госці горада!

Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага адчыняе дзверы ў будынак галоўнага корпуса па вул. Карбышава, 17.

14 студзеня 2020 года ў 11 гадзін адбудзецца ўрачыстае мерапрыемства “Кніжная скарбніца Прынёмання – новы фармат”. Вас чакаюць: лепшыя выданні з фонду бібліятэкі, калекцыі рэдкай і беларускай кнігі, экскурсія па гістарычнаму будынку польскага павятовага банка. Наведвальнікам будуць прадэманстраваны створаныя залы электронных рэсурсаў і робататэхнікі, дзіцячы пакой.

У межах мерапрыемства пройдзе цырымонія ўзнагароджання лепшых чытачоў 2019 года.

Контакты

  • г. Гродна, вул. Карбышава, 17.