«Цяпло сэрцаў вам вяртаю» літаратурная сустрэча

Дата: 13 лістапада
Начало: 15:30

13 лістапада – Міжнародны дзень сляпых. Гэта не свята, а своеасаблівы знак бяды, які нагадвае пра існаванне побач з намі людзей з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі, гэта крык аб дапамозе і салідарнасці. Навагрудская гарадская бібліятэка для інвалідаў па зроку 13 лістапада ў 15:30 запрашае на літаратурную сустрэчу «Цяпло сэрцаў вам вяртаю». Бібліятэкар раскажа пра выдатных і таленавітых людзей у свеце навукі, мастацтва, літаратуры, музыкі, для якіх адсутнасць зрока не перашкодзіла стаць знакамітымі. Гэта такія, як легендарны паэт Старажытнай Грэцыі Гамер, ён падарыў свету «Іліяду» і «Адысею»; з вядомы расійскі паэт Эдуард Асадаў, навагрудскі паэт Гаўрыіл Шутэнка. Бібліятэкар зачытае вершы названых аўтараў, у тм ліку “Мае вочы” і “Жажда” Гаўрыіла Шутэнкі. Пра лёсы гэтых людзей ёсць сведчанні ў кнігах, часопісах і газетах. Менавіта гэтыя выданні ляглі ў аснову кніжнай выставы “Нічога немагчымага няма”. На мерапрыемстве выступіць інвалід па зроку з дзяцінства Уладзімір Жыраў, прысутным ён падорыць музычныя нумары.

Контакты

  • 8(01597)43354
  • г. Навагрудак, вул. 1 Мая, 1, Навагрудская раённая бібліятэка