Ляці, наша песня!

19 лютага ў канцэртнай зале Гродзенскага дзяржаўнага музычнага каледжа адбыўся І абласны адкрыты конкурс народнага вакальна-харавога жанру “Ляці, наша песня”!  Гэтае творчае спаборніцтва паміж  юнымі аматарамі беларускай народнай песні праводзілася ўпершыню, магчыма таму канкурсантаў было няшмат. Але тыя, хто ў гэты дзень спяваў для  слухачоў і аўтарытэтнага журы пад кіраўніцтвам салісткі Гродзенскай абласной філармоніі Таццяны Беймы, парадавалі майстэрствам, хаця часам і вельмі пачынаючых, але ўжо артыстаў, а таксама любоў’ю да беларускай песні.

Пераможцамі ў сваіх намінацыях і ўзроставых катэгорыях сталі: Стрыхар Марыя, ДУА “СШ № 5 г.Гродна” (настаўнік  Вашкевіч Галіна Іванаўна), Усс Даніла, ДУА «СШ №36 г.Гродна з польскай мовай навучання» (настаўнік Ладыш Ілона Віктараўна) і ўзорны ансамбль народнай песні «Кучарочкі» ДУА «Смаргонская ДШМ імя  М.К.Агінскага»  (кіраўнік Захарава Алена Дзмітрыеўна).

Усім пераможцам былі ўручаны дыпломы і каштоўныя падарункі, іх настаўнікам і канцэртмайстарам – граматы за высокае прафесійнае майстэрства і якасную падрыхтоўку вучняў да конкурсу.