“Кушлянская талака” сабрала жыхароў з суседніх вёсак і нават гарадоў

На пляцоўцы каля Кушлянскага сельскага клуба было ажыўлена. У суботу тут сабраліся не толькі мясцовыя жыхары, але і з суседніх вёсак. На сваю малую радзіму прыехалі са Смаргоні, Маладзечна, Мінска. “Кушлянская талака” сабрала жыхароў з суседніх вёсак і нават гарадоў15.jpg На сцэне спявалі самадзейныя кушлянскія артысты і трыо з Сінькоў, а таксама людзі з “залы”. Праводзіліся і конкурсы – “жаночы” (хто лепш прадэфіліруе з двума вёдрамі) і мужчынскі (хто звяжа лепшы венік для лазні).

Арганізатары свята разыгралі жартаўлівую латарэю. Сярод прызоў была жыўнасць: трус, два пеўні і качка – і ва ўсіх знайшліся гаспадары. Напрыклад, пеўні дасталіся старшыні Сольскага сельсавета Міхаілу Мірскаму і дырэктару КСУП “АграСолы” Вользе Лук’яненка. 3.jpg Вольгу Іванаўну вядучыя павіншавалі з атрыманнем прэміі “Чалавек года Гродзеншчыны”. Уручылі таксама падарункі Марыі Волк і Галіне Баран – равеснікам Гродзенскай вобласці.

Дзя дзяцей на свяце працавалі атракцыёны, прадаваліся прысмакі і цацкі. Заключным акордам свята сталі танцы пад жывыя спевы  Раміра Баро. 1.jpg4.jpg6.jpg16.jpg shliah.by