Я запрашаю вас на баль

Вясна! І ў Дзятлаве запрасілі на І Радзівілаўскі баль. Вясна!

Аматарскае аб’яднанне “Эпатажны блюз” з Наваельні, якім кіруе Анатоль Кардаш, работнікі цэнтра культуры і народнай творчасці Марына Шаўчук і Аляксандр Раеўскі, супрацоўнік Дзятлаўскага гісторыка-краязнаўчага музея Алена Абрамчык і спонсары індывідуальны прадпрымальнік Аляксандр Князеў і райкам прафсаюза работнікаў АПК спрычыніліся да таго, каб мерапрыемства не проста атрымалася, а і засталося надоўга ў памяці. Рыхтаваліся ўсе загадзя. Падбіралі сукенкі і шылі фракі, бралі ўрокі бальных танцаў. У выніку ўсё атрымалася: і паланэзы, і гульня ў фанты. Ад усёй гэтай разняволенасці ў людзей крылы вырасталі. Першая прыкмета творчага ўздыму, трэба сказаць.