Культурная бессонница. Чем удивит Ночь музеев в этом году

18 мая ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень музеяў. У гэты дзень у музеях урачыста адкрываюцца новыя выстаўкі, праводзяцца экскурсіі, навуковыя чытанні, спецыяльныя заняткі для дзяцей, музейна-тэатральныя прадстаўленні, разлічаныя на шырокую аўдыторыю.

Традыцыйна ў рамках святкавання Міжнароднага дня музеяў у многіх краінах свету праводзіцца акцыя «Ноч музеяў». Галоўнай яе мэтай з’яўляецца магчымасць прыцягнуць і зацікавіць наведвальнікаў яркімі, неардынарнымі праграмамі, прысвечанымі культурнай і гістарычнай спадчыне.

Музеі Беларусі ўдзельнічаюць у гэтай культурнай акцыі з 2004 года. Незвычайны фармат наведвання музеяў і цікавасць з боку музейнай аўдыторыі зрабілі акцыю сапраўдным святам у культурным жыцці нашай краіны.

Самыя маштабныя і цікавыя мерапрыемствы праходзяць у сталіцы і буйных культурных цэнтрах. Але і невялікія музеі, якія знаходзяцца ў маленькіх гарадах і вёсках рыхтуюцца да свята, прадумваючы план мерапрыемстваў, якія будуць цікавыя наведвальнікам.

Што цікавага падрыхтавалі для сваіх наведвальнікаў музеі Гродзеншчыны можна даведацца ТУТ.

Контакты

  • Гродзенская вобласць