16 лютага Васілішкаўская зямля запрашае адзначыць святочнымі мерапрыемствамі дзень нараджэння вялікага музыканта і спевака Чэслава Немэна

Стаўшы кумірам мільёнаў, Чэслаў Немэн казаў, што хоча хоць на месяц вярнуцца ў родную беларускую вёску. Невялікую вёсачку Старыя Васілішкі ў Шчучынскім раёне, дзе нарадзіўся легендарны рок-музыка, кампазітар, спявак Чэслаў Немэн, шукаюць прыхільнікі з розных краін: ад Польшчы да Амерыкі. Нягледзячы на спакусу славай, ён заўсёды памятаў, адкуль родам, і ўсё жыццё знаходзіў у гэтым духоўнае падсілкахванне.

Запрашаем на святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя дню нараджэння Чэслава Немэна.

Шчучынскі раён, аг. Васілішкі, в. Старыя Васілішкі.

Контакты