Да 75-годдзя Вялікай Перамогі. “Была вясна – вясна Перамогі”

У Казлоўшчынскай гарпасялковай бібліятэцы пачала дзейнічаць выстава-памяць “Была вясна – вясна Перамогі”.

У раздзеле “Вачамі тых, хто быў у баі” прадстаўлены творы, заснаваныя на ўспамінах ветэранаў вайны, каштоўныя архіўныя і музейныя дакументы, рэпрадукцыі карцін мастакоў-франтавікоў і лента фотаматэрыялаў ваенных фотакарэспандэнтаў. У раздзеле “Дзяцінства, апаленае вайной” сабраны ўспаміны беларускіх дзяцей пра Вялікую Айчынную вайну, кнігі пра піянераў-герояў. Вялікая частка выставы прысвечана нашым ветэранам-землякам “Мы памятаем вас, бацькі і дзяды”. На імправізаванай сцяне крэпасці змешчаны фотаздымкі ветэранаў і стужкі зорак з іх імёнамі. На стале знаходзяцца альбомы “Дзеці вайны” (пра вязня лагера “Азарычы” Г. Р. Вільчанку), “Верны сын Айчыны” (пра ганаровага грамадзяніна пасёлка і ветэрана Вялікай Айчыннай вайны М. Г. Макулік), “Яны змагаліся за Радзіму” (пра ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны), “Прайшла вайна праз дзяцінства” (пра малалетніх вязняў). Цікавымі для наведвальнікаў выставы будуць факсімільныя выданні газет “Правда” і “Красная звезда” за 10 мая 1945 года.