Альхоўцы — 85! Вялікае свята прайшло на Астравеччыне

Традыцыйнае свята вёскі для Альхоўкі сёлета было асаблівым – гэтаму паселішчу Астравеччыны споўнілася 85 гадоў.

З юбілеем віншавалі сваю малую радзіму і саміх сябе альхоўцы, іх землякі, якія цяпер жывуць у іншых кутках нашай краіны, а таксама добрыя сябры – Міхалішкаўскія сельвыканкам і лясніцтва, раённая арганізацыя РГА “Белая Русь” і артысты астравецкага краю.

Святочныя службы для праваслаўных і католікаў, урачыстае шэсце жыхароў Альхоўкі, фотагісторыя вёскі, выставы майстрых дэкаратыўна-прыкладной творчасці, ушанаванне самага сталага і самых юных жыхароў, даніна памяці ветэранам Вялікай Айчыннай,    сямейны фестываль, гульнявая праграма ад ратавальнікаў, атракцыёны, гандлёвыя рады, песенныя падарункі ад работнікаў Рытанскага і Кямелішкаўскага аддзелаў культуры і вольнага часу, хору “Польскае рэха Астраўца” і вайскоўцаў 1146-го гвардзейскага зенітнага палка – уражанняў альхоўцам дакладна хопіць ад наступнага года. 25.jpg23.jpg21.jpg22.jpg20.jpg19.jpg1.jpg2.jpg4.jpg6.jpg17.jpg33.jpg32.jpg12.jpg9.jpg29.jpg28.jpg26.jpg