75 лет — 75 побед

75-летию Гродненской области посвящается…

Кастрычнік – адноўлена работа абласнога Дома народнай творчасці ў г. Гродна.


28 жніўня 1944 г. – адноўлена дзейнасць Гродзенскай абласной бібліятэкі. Выданні ў фонд пачалі паступаць з розных куткоў былога Савецкага Саюза.


У снежні ў г. Гродна пачаў працу першы з заходніх абласцей БССР прафесійны музыкальны калектыў – Беларускі ансамбль песні і танца пад кіраўніцтвам Р.Шырмы.


28 снежня 1944 г. – адкрыта Карэліцкая раённая бібліятэка.

У гарадах і раёнах вобласці ствараюцца аддзелы культурна-асветнай работы.


26 красавіка ў Гродне створаны філіял Саюза Савецкіх мастакоў БССР (цяпер Гродзенская абласная арганізацыя Грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз мастакоў”).

У г. Гродна створаны мастацка-вытворчыя майстэрні Мастацкага фонду БССР і гарадская студыя выяўленчага мастацтва.


У верасні пры абласной газеце “Гродзенская праўда” створана Гродзенскае аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Створаны Гродзенскі абласны драматычны тэатр. Мастацкім кіраўніком стаў вядомы рэжысёр М.А.Кавязін і арганізавана Гродзенскае абласное аддзяленне Беларускага тэатральнага таварыства (старшыня да 1967 г. Я.М.Кімберг).


У Гродне заснаваны гарадская (з 1974 г. – цэнтральная гарадская, з 1983 г. – імя А.Я. Макаёнка) і гарадская дзіцячая бібліятэкі.


У ліпені пачала працаваць Дзятлаўская раённая бібліятэка.

1948 г. – пачатак дзейнасці Слонімскага народнага тэатра.


1948 г. – адчыняецца Гродзенскае культпрасветвучылішча, у 1989 г. прысвоена імя Цёткі (цяпер Гродзенскі дзяржаўны каледж мастацтваў).


1 верасня 1948 г. – аддкрыты Ваўкавыскі раённы краязнаўчы музей.


23 чэрвеня 1949 г. – адкрыта Ваўкавыская раённая бібліятэка.

1951 г. – адкрыты Шчучынская і Мастоўская раённыя бібліятэкі.


1954 г. – створана Гродзенская абласная дзіцячая бібліятэка імя А.С. Пушкіна (цяпер дзіцячы філіял ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф. Карскага”).


27 верасня 1952 г. – заснаваны Ашмянскі краязнаўчы музей (цяпер УК “Ашмянскі краязнаўчы музей імя Ф.Багушэвіча”).


1954 г. – у Гродне адкрыты кінатэатр імя А.С.Пушкіна, у Свіслачы – Дом піянераў. Новыя кінатэатры ўведзены ў эксплуатацыю ў Лідзе і Навагрудку.

26 лістапада 1955 г. – у Навагрудку адноўлена праца Дома-музея Адама Міцкевіча.


1957 г. абласной бібліятэцы прысвоена імя Яўхіма Фёдаравіча Карскага, першага беларускага акадэміка, заснавальніка беларускага мовазнаўства і філалогіі.


1957 г. – створаны першы ў вобласці самадзейны ансамбль песні і танца “Нёман” у Гродне.


1959 г. – у г. Гродна пабудаваны Палац культуры тэкстыльшчыкаў.


1959 г. – заснаваны Гродзенскі дзяржаўны музычны каледж.


1959 г. – створаны народны ансамбль “Раніца”, лаўрэат Ленінскай прэміі камсамола Беларусі (1982).

1964 г. – створана Гродзенскае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў БССР (старшыня – А.Карпюк).


1961 г. – у Гродне адкрыты кінатэатр “Гродна”, у Навагрудку – кінатэатр “Звязда”, у 1964 г. у Гродне – кінатэатр “Космас”.


18 верасня 1967 г. – Пастанавай ЦК КПБ і Савета Міністраў БССР Замкавая гара ў Гродне аб’яўлена гісторыка-археалагічным запаведнікам.


23 лютага 1968 г. – на Савецкай плошчы г. Гродна ўстаноўлены помніктанк Т-34.


17 верасня 1969 г. – адбылося ўрачыстае адкрыццё Кургана Славы.


1969 г. – створаны Карэліцкі раённы краязнаўчы музей.

1972 г. – прайшоў першы абласны фестываль беларускага фальклору.


1975 г. – адбыўся першы абласны марш-парад і фестываль духавых аркестраў.


1977 г. – у Гродне адкрыты Рэспубліканскі музей атэізму і гісторыі рэлігіі (цяпер УК “Гродзенскі дзяржаўны музей гісторыі рэлігіі”).


1977 г. – створаны дзіцячы ансамбль танца “Лялечкі” ў п. Абухава Гродзенскага раёна.

1980 г. – Бераставіцкім і Карэліцкім раёнамі пакладзены пачатак правядзення святаў вёскі.


1981 г. – створаны Гродзенскі абласны тэатр лялек. 25 мая 1981 г. адбыўся паказ першага спектаклю “Людвіг і Тутта”.


1984 г. – пабудаваны новы будынак Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра (архітэктар Г. Мачульскі).

17 мая 1986 г. – у Гродне адкрыты Дом-музей М.Багдановіча (цяпер літаратурны аддзел Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея).


1987 г. – створаны Навагрудскі гісторыка-краязнаўчы музей.


1987 г. – у Гродне ўтворана Гродзенская абласная філармонія, а 1 мая 1988 г. – адбыўся першы канцэрт першага ў гісторыі Гродзенскай абласной філармоніі прафесійнага калектыву – ансамбля песні, музыкі і танца “Белыя росы”. Мастацкі кіраўнік – заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь Я.А. Штоп.


1987 г. – упершыню ў вобласці праведзены святы гарадоў.

1990 г.школьны музей у Гудзевічах Мастоўскага раёна набыў статус дзяржаўнага і атрымаў назву “Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей”.


6 ліпеня 1990 г. – заснаваны Музей-сядзіба Ф.К.Багушэвіча “Кушляны”, філіял Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры (Смаргонскі раён).


Кастрычнік 1990 г. – у Гродне створаны гарадскі камерны аркестр.


1 снежня 1990 г. – у Слоніме заснаваны Слонімскі беларускі драматычны тэатр.


1991 г. – у Мастах адкрыты раённы краязнаўчы музей “Лес і чалавек” – першы музей экалагічнага профілю ў Гродзенскай вобласці.


1991 г. – у Гродне заснавана “Гродзенская капэла”.


1992 г. пачало дзейнічаць Гродзенскае гарадское Народнае аматарскае аб’яднанне майстроў народнай творчасці і мастакоў “Гарадзенскі каларыт”.

1995 г. – у Гродне адкрыта Галерэя імя А.Тызенгаўза.


24-26 мая 1996 г. – у Гродне адбыўся І Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур.


23 ліпеня 1996 г. – у Гродне адкрыты адзіны ў Беларусі музей-аптэка – дзеючая аптэка з музейнай экспазіцыяй.


1998 г. – створаны ў г. Гродна ансамбль танца “Гарадзенскія карункі”.

2000 г. – Замкавы комплекс “Мір” уключаны ў Спіс помнікаў сусветнай культурнай спадчыны ЮНЭСКА.


2000 г. – калектыў Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Я.Ф.Карскага атрымаў Грант з Фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва на рэалізацыю праекта “Аўтаматызацыя бібліятэчных працэсаў у Гродзенскай абласной навуковай бібліятэцы імя Я.Ф.Карскага”.


2001 г. – кіраўнік народнага ансамбля народнай музыкі “Калі ласка” Лідскага гарадскога дома культуры У.Гарачаў адзначаны спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.


2002 г.адбыўся першы міжнародны фестываль праваслаўных песнапенняў “Каложскі благавест”.


2001 г. – у межах святкавання 160-годдзя з дня нараджэння Э.Ажэшкі ў юнацкім філіяле Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Я.Ф.Карскага адбылося ўрачыстае адкрыццё мемарыяльнага пакоя, прысвечанага жыццю і творчасці пісьменніцы.


2003 г.калектыў Гродзенскага абласнога тэатра лялек адзначаны спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта Беларусі “За развіццё міжнародных культурных сувязяў”.


2004 г. – спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у намінаці “Бібліятэчная справа” ўзнагароджана Ашмянская цэнтральная раённая бібліятэка.


2004 г. – народны ансамбль народнай музыкі “Грымата” Слонімскага раённага Дома культуры адзначаны спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.


2004 г. – народны самадзейны калектыў “Бліскавіца” філіяла Гродзенскага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства электраэнергетыкі “Гроднаэнерга” Гродзенскія электрычныя сеткі адзначаны спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.


2005 г.у Слоніме адбыўся першы раённы фестываль “Паланэз”, які з 2006 г. стаў міджнародным.


2006 г. – група сучаснай харэаграфіі “ТАД” Гродзенскай абласной філармоніі адзначана спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.


2007 г. – калектыў Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея адзначаны спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.


2008 г. – спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва ў намінацыі “Бібліятэчная справа” узнагароджана ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф. Карскага”.


2008 г. – створана ДУК “Музычны тэатр “Рада”.


2009 г. – калектыў Лідскага гісторыка-мастацкага музея адзначаны спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.


2010 г. – у г.п. Зэльва ўпершыню пасля 150-гадовага перапынку прайшоў “Ганненскі кірмаш”.


2011 г. – калектыву Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра прысвоена званне “Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь”.


2013 г. – калектыў Гродзенскага абласнога тэатра лялек адзначаны спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.


2014 г. – г. Гродна атрымаў сертыфікат культурнай сталіцы Беларусі.


2014 г. – калектыў Гродзенскага абласнога тэатра лялек адзначаны спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За развіццё міжнародных культурных сувязяў”.


2015 г. – на базе дзіцячага філіяла ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага” адкрыты першы ў Рэспубліцы Беларусь інтэрактыўны цэнтр наукі і тэхналогій Мультыцэнтр “Совушка”, створаны ў межах праграмы транспамежнага супрацоўніцтва “Польшча – Беларусь – Украіна” 2007-2013.


2016 г. – калектыў Музея-сядзібы М. К. Агінскага ў в. Залессе Смаргонскага раёна адзначаны спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва.


У 2017 г. – калектыў Лідскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці адзначаны спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва за рэалізацыю праекта “Ад мінулага да сучаснага”.


А ў 2018 г. – спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва ўзнагароджаны народны сямейны ансамбль “Сваякі” філіяла “Дом культуры аграгарадка Юбілейны” Ваўкавыскага раёна.


2017 г. – калектыву Гродзенскага абласнога тэатра лялек прысвоена званне “Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь”.


7 чэрвеня 2019 г. – адбылося ўрачыстае адкрыццё канцэртнай залы Гродзенскай абласной філармоніі.

Аўрукевiч Аляксандр Мiхайлавiч дырыжор аркестра ансамбля песнi, музыкi i танца «Белыя росы» дзяржаўнай установы культуры «Гродзенская абласная фiлармонiя» узнагароджаны медалем Ф.Скарыны (2006г.); прысвоена ганаровае званне Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь (2014г.)


Парахневiч Наталля Паўлаўна выкладчыца ўстановы адукацыi «Гродзенскi дзяржаўны каледж мастацтваў» узнагароджана медалем Ф.Скарыны (2008г.), прысвоена ганаровае званне Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь (2014г.)


Сяргейчык Уладзiмiр Мiхайлавiч намеснiк дырэктара па вытворчаму навучанню ўстановы адукацыi «Гродзенскi дзяржаўны каледж мастацтваў» узнагароджаны ордэнам Ф.Скарыны (2008г.), прысвоена ганаровае званне Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь (1998г.)


Корнева Тамара Аляксандраўна артыст тэатра лялек – вядучага майстра сцэны дзяржаўнай установы культуры «Гродзенскi абласны тэатр лялек» узнагароджана медалем Ф.Скарыны (2009г.), прысвоена ганаровае званне Заслужаны работнік культуры БССР (2015г.)


Жугжда Алег Алегавiч галоўны рэжысёр дзяржаўнай установы культуры «Гродзенскi абласны тэатр лялек» узнагароджаны медалем Ф.Скарыны (2011г.)


Лiтвiнёнак Святлана Васiльеўна артыст драмы – вядучы майстра сцэны дзяржаўнай установы культуры «Гродзенскi абласны драматычны тэатр» узнагароджана медалем Ф.Скарыны (2011г.), прысвоена ганаровае званне Заслужаны артыст РБ (2017г.)


Іконнікова Ларыса Мікалаеўна выкладчык УА “Гродзенскі дзяржаўны музычны каледж” узнагароджана медалем Ф.Скарыны (2013г.), прысвоена ганаровае званне Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь (2004г.)


Урукіна Надзея Іванаўна балетмайстар заслужанага аматарскага калектыву РБ ансамбля “Лялечкі” Абухоўскага цэнтра культуры і вольнага часу аддзела культуры Гродзенскага райвыквнкама узнагароджана медалем Ф.Скарыны (2013г.), прысвоена ганаровае званне Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь (1998г.)


Разуваева Людміла Сільвест